Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2025

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў. Першыя два гады прэмія ўручалася 3 верасня, у дзень нараджэння Алеся Адамовіча. Першае ўручэнне прэміі Алеся Адамовіча адбылося падчас працы Другога міжнароднага кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры ў Іслачы 3 верасня 1995 года. Пазней прэмія пачала ўручацца 26 студзеня (у дзень смерці пісьменніка) або ў іншыя даты. 

Прэмія ўручалася ў чатырох намінацыях:

1) літаратурная публіцыстыка;
2) газетная журналістыка;
3) кінажурналістыка;
4) радыёжурналістыка.

Цяпер, згодна са статутам, прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаецца за творы, выдадзеныя ўпершыню, у тэкставай, аўдыя-, відэа- і іншых формах (кнігі, артыкулы ў медыя, падкасты, кіно, асобныя відэа і відэацыклы і іншае).

Мэты прэміі:

  • вызначэнне найлепшых твораў, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці;
  • ушанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.

 

СЕЗОН 2025

(за творы 2024 года)