Лаўрэаты

2025 за творы 2024 года

Вольга Вялічка з кнігай «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме»за гуманістычнае асэнсаванне беларускага турэмнага досведу з перспектывы дзяцей рэпрэсаваных бацькоў.

Наста Манцэвіч з часткай кнігі «Цела таксама архіў» – за смеласць і суперажыванне ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту.

Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»– спецадзнаказа 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

 

2024 за творы 2023 года

Віка Біран з кнігай «Я танцую»за перапрацоўку асабістых і сацыяльна-палітычных траўм, за шматлікасць досведу і змяшчэнне Беларусі ў розныя кантэксты.

Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля» – за эмацыйнае і інтэлектуальнае пражыванне вопыту міграцыі, у якое ўплеценыя салідарнасць з Украінай і рэфлексія беларускай культуры ды ідэнтычнасці.

 

2023 за творы 2022 года

Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу» – за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу.

Максім Знак з кнігай «Зэкамерон» – за чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў нечалавечых умовах.

 

2022 за творы 2021 года

Газета «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб за шматгадовую ўвагу да тэмаў культуры, гісторыі, правоў чалавека; за магчымасць для беларускіх палітвязняў атрымліваць папяровую версію газеты ў час, калі незалежнай прэсы ў друкаваным выглядзе ў Беларусі ўжо не засталося.

Кніга «(Не)расстраляныя» (укладальнікі Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль) – за вяртанне імёнаў і твораў рэпрэсаваных дзеячоў беларускай культуры.

Дзмітрый Строцаў з кнігай «Беларусь опрокинута» – за моцны паэтычны дакумент 2020 году і праўдзівае сведчанне аб пратэстах і салідарнасці, нянавісці і любові, аб роспачы і перамозе.

Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси» – за аўтарскае эсэ пра ролю жанчын у беларускіх пратэстах, эмансіпацыю ўсіх слаёў грамадства і сястрынства ў турме.

 

2020 за творы 2019 года

Ірына Раманава з кнігай «Улада і грамадства: БССР у 1929–1939 гады» – за ўнікальныя дакументы, якія раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцця.

 

20219 за творы 2018 года

Вячаслаў Ракіцкі за цыкл дакументальных фільмаў«Сведкі», прысвечаных найноўшай беларускай гісторыі

Наста Захарэвіч за сістэмнае асвятленне і аналітыку праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

 

2018 за творы 2017 года

Аляксандр Лукашук за стварэнне кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька. Освальд у Менску».

 

2017 за творы 2016 года

Зміцер Бартосік за кнігу«Быў у пана верабейка гаварушчы».

 

2016 за творы 2015 года

Уладзімір Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды».

 

2015 за творы 2014 года

Уладзімір Някляеў за кнігу «Знакі прыпынку».

 

2014 за творы 2013 года

Алесь Бяляцкі за кнігу «Асвечаныя беларушчынай».

 

2013 за творы 2012 года

Валер Булгакаў за кнігу «Беларусь 1994–2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі».

Аляксандр Фядута за кнігу «Амерыканскія вершы», напісаную падчас знаходжання ў СІЗА КДБ.

 

2012 за творы 2011 года

Аляксандр Тамковіч за кнігу інтэрв’ю «Без палітыкі».

Мікалай Мельнікаў за вялікі ўнёсак у зберажэнне спадчыны Васіля Быкава.

 

2011 за творы 2010 года

Сяргей Шапран за кнігу «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах»

 

2008 за творы 2007 года

Павал Севярынец за публіцыстычны цыкл «Лісты з лесу»

 

2007 за творы 2006 года

Сяргей Навумчык за кнігу«Сем гадоў Адраджэння, альбо Фрагменты найноўшай беларускай гісторыі»

 

2006 за творы 2005 года

Леанід Маракоў (Радыё Свабода, рэтраспектыўныя спісы)

 

2005 за творы 2004 года

Генадзь Бураўкін за кнігу паэзіі «Жураўліная пара, укладанне кнігі ўспамінаў «Наш Быкаў» і серыю публіцыстычных артыкулаў у газеце «Салідарнасць»

 

2004 за творы 2002 года

Ганна Соўсь за цыкл рэпартажаў у эфіры «Радыё Свабода» з урочышча Курапаты падчас будаўніцтва там кальцавой дарогі. Валянцін Аскоцкі (РФ), Тэры Карлбом (генерал. Сакратар міжнароднага ПЭН клубу), Х’ел Улаф Енсэн (Нарвегія) атрымалі медалі А.Адамовіча  за ўклад у развіццё адносін паміж беларускай і іншымі літаратурамі.

 

2002 за творы 2001 года

Валянцін Акудовіч за культуралагічныя эсэ, прысвечаныя самаідэнтыфікацыі беларусаў.

Валерый Дранчук за публіцыстычныя артыкулы ў абарону беларускай прыроды.

 

2001 за творы 2000 года

Міхась Скобла за цыкл перадач «Вольная студыя» 1999–2000 гадоў

Сяргей Шупа за публікацыю дзвюх кніг «Архiва Беларускай Народнай Рэспублiкi»

 

1999 за творы 1998  года

Сяргей Дубавец за цыкл перадач «Вострая Брама» 

 

1998 за творы 1997 года

Герман Кірылаў, Барыс Хамайда 

 

1997 за творы 1996 года

Віталь Тарас і Людміла Паўлікава-Хейдарава за прынцыповасць i майстэрства ў асвятленнi сучасных праблем Беларусi

 

1996 за творы 1995  года

Павел Шарамет, Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко, Самсон Палякоў і Анатоль Алай.