Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2026
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў. Першыя два гады прэмія ўручалася 3 верасня, у дзень нараджэння Алеся Адамовіча. Першае ўручэнне прэміі Алеся Адамовіча адбылося падчас працы Другога міжнароднага кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры ў Іслачы 3 верасня 1995 года. Пазней прэмія пачала ўручацца 26 студзеня (у дзень смерці пісьменніка) або ў іншыя даты.
Прэмія ўручалася ў чатырох намінацыях:
1) літаратурная публіцыстыка;
2) газетная журналістыка;
3) кінажурналістыка;
4) радыёжурналістыка.
Цяпер, згодна са статутам, прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаецца за творы, выдадзеныя ўпершыню, у тэкставай, аўдыя-, відэа- і іншых формах (кнігі, артыкулы ў медыя, падкасты, кіно, асобныя відэа і відэацыклы і іншае).
Мэты прэміі:
- вызначэнне найлепшых твораў, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці;
- ушанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.
СЕЗОН 2026
(за творы 2025 года)
Апошнія навіны
Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 года (за творы 2025 года)
Доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 года (за творы 2025 года)
Беларускі ПЭН абвяшчае поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 (за творы 2025 года)
Беларускі ПЭН адкрывае новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча і абвяшчае старт прыёму заявак























